Трамп прыгразіў Кубе і Калумбіі
Пра гэта прэзідэнт ЗША заявіў журналістам на борце прэзідэнцкага самалёта
Фота: Anna Moneymaker / Getty Images
«Калумбія таксама вельмі хворая. Ёю кіруе хворы чалавек, які любіць вырабляць какаін і прадаваць яго Злучаным Штатам, і ён не зможа доўга гэтым займацца», — сказаў ён.
У адказ на пытанне, ці будзе аперацыя ЗША супраць Калумбіі, Трамп заявіў, што гэта здаецца яму «добрым варыянтам».
«Куба заўсёды выжывала дзякуючы Венесуэле. Цяпер у іх не будзе гэтых грошай, і ў іх не будзе даходаў», — дадаў прэзідэнт ЗША.