БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што не верыць у атаку Украіны на рэзідэнцыю Пуціна

5.01.2026 / 8:34

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША заявіў, што не верыць у тое, што, як сцвярджае Расія, украінскі бок нанёс удар па рэзідэнцыі кіраўніка РФ Уладзіміра Пуціна 29 снежня. Пра гэта Трамп сказаў на борце самалёта Air Force One, піша Reuters.

Фота: Win McNamee / Getty Images

«Я не веру, што такі ўдар меў месца. Нешта адбылося паблізу, але яно не мела да гэтага ніякага дачынення».

Нагадаем: у панядзелак, 29 снежня, Пуцін падчас тэлефоннай размовы паскардзіўся Трампу, што ўкраінскія дроны нібыта атакавалі яго рэзідэнцыю ў Наўгародскай вобласці.

Пазней падчас размовы з журналістамі Трамп прызнаў, што атакі магло і не быць. «Вы кажаце, што атакі не было — гэта магчыма, але прэзідэнт Пуцін сказаў мне сёння раніцай, што яна была», — заявіў Трамп.

Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША прыйшло да высновы, што Украіна не спрабавала атакаваць рэзідэнцыю расійскага кіраўніка Уладзіміра Пуціна, абвергнуўшы сцвярджэнні Масквы пра нібыта спробу замаху на яго.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула