БЕЛ Ł РУС

Венгрыя не падтрымала заявы ЕС па Венесуэле

5.01.2026 / 11:48

Nashaniva.com

Венгрыя не падтрымала калектыўную заяву Еўрасаюза па Венесуэле, стаўшы адзінай краінай ЕС, якая заняла такую пазіцыю.

Прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан. Фота: Thanassis Stavrakis / AP

Дакумент і спіс краін, якія яго падпісалі, апублікаваны на сайце Еўрапейскай службы знешніх сувязяў (EEAS).

У заяве змяшчаецца заклік да мірнага вырашэння крызісу і неабходнасці выканання правоў чалавека:

«ЕС нагадвае, што пры любых абставінах неабходна выконваць прынцыпы міжнароднага права і Статут ААН. Члены Рады бяспекі ААН нясуць асаблівую адказнасць за захаванне гэтых прынцыпаў, выступаючы апорай міжнароднай архітэктуры бяспекі.

ЕС неаднаразова заявляў, што Нікалас Мадура не мае легітымнасці дэмакратычна абранага прэзідэнта, і выступаў за мірны пераход да дэмакратыі ў краіне пад кіраўніцтвам Венесуэлы з павагай да яе суверэнітэту. Права народа Венесуэлы вызначаць сваю будучыню павінна паважацца. […]

У той жа час ЕС падкрэслівае, што гэтыя выклікі павінны вырашацца праз пастаяннае супрацоўніцтва ў поўнай адпаведнасці з міжнародным правам і прынцыпамі тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту.

Павага да волі народа Венесуэлы застаецца адзіным шляхам для аднаўлення дэмакратыі і вырашэння цяперашняга крызісу ў Венесуэле. У гэты крытычны момант надзвычай важна, каб усе ўдзельнікі працэсу ў поўнай меры выконвалі правы чалавека і міжнароднае гуманітарнае права. Усе палітычныя зняволеныя, якія ў цяперашні час знаходзяцца ў Венесуэле, павінны быць безумоўна вызваленыя», — гаворыцца ў заяве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула