Кіраўнік СБУ падаў у адстаўку
Уладзімір Зяленскі пацвердзіў, што кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Малюк сыдзе ў адстаўку
Фота: тэлеграм-канал Уладзіміра Зяленскага
Сустрэліся з Васілём Малюком. Падзякаваў яму за баявую працу і прапанаваў засяродзіцца менавіта на такой працы», — гаворыцца ў заяве Уладзіміра Зяленскага.
Раней у панядзелак украінскія СМІ паведамлялі, што Малюк пагадзіўся пакінуць пасаду кіраўніка Службы бяспекі Украіны. Яшчэ раней з’явіліся паведамленні пра намер Зяленскага звольніць Малюка на фоне іншых кадравых перастановак, у тым ліку прызначэння кіраўніка ваеннай разведкі Кірыла Буданава кіраўніком Офіса прэзідэнта.
«Наперадзе — больш украінскіх «асіметрычных аперацый» супраць Расіі, больш «моцных вынікаў». Васіль Васільевіч умее гэта лепш за ўсё і менавіта гэтым працягне займацца ў сістэме СБУ», — заявіў Зяленскі.
«Даручыў Васілю Малюку зрабіць кірунак нашых асіметрычных аперацый наймацнейшым у свеце. Для гэтага ёсць і рэсурсы, і належная палітычная падтрымка. Разам таксама абмеркавалі кандыдатуры, каб выбраць новага кіраўніка СБУ», — дадаў прэзідэнт Украіны.
Адстаўку Малюка павінна зацвердзіць Вярхоўная Рада Украіны. Сам ён напісаў: «Сыходжу з пасады кіраўніка Службы бяспекі. Застаюся ў сістэме СБУ, каб рэалізоўваць асіметрычныя спецаперацыі сусветнага ўзроўню, якія і надалей будуць наносіць ворагу максімальныя страты».