Мадура прапаноўвалі выехаць у Турцыю, але ён не пагадзіўся
Выступаючы на прэс-канферэнцыі перад журналістамі, амерыканскі сенатар ад Рэспубліканскай партыі Ліндсі Грэм заявіў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп нібыта прапаноўваў кіраўніку Венесуэлы Нікаласу Мадура выехаць у Турцыю, але той з прапановы не скарыстаўся.
Нікалас Мадура са сваімі сілавікамі падчас апошняй інаўгурацыі 10 студзеня 2025 года. Фота: AP Photo/Ariana Cubillos, File
«Сёння ён мог бы быць у Турцыі, але ён у Нью-Ёрку. Так што калі вы кажаце людзям на Кубе, што вам трэба перастаць быць камуністычнай дыктатурай, пагражаючы Амерыцы, і вам варта з'ехаць куды-небудзь яшчэ, вам лепш прыняць гэтую прапанову. Мадура можа вінаваціць толькі сябе.
Ён [Трамп — Рэд.] даў яму магчымасць сысці. Але ён вырашыў кінуць выклік Трампу і амерыканскім вайскоўцам, і ягоная задніца сядзіць у турме, дзе ён і заслугоўвае быць», — заявіў сенатар, вядомы як адзін з галоўных рэспубліканскіх лабістаў цвёрдай пазіцыі ЗША адносна рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі.
Чытайце таксама:
Сенатары-рэспубліканцы ўзмацнілі ціск на Трампа, каб ён уводзіў санкцыі супраць Расіі
Нікаласа Мадура вядуць вуліцамі Нью-Ёрка
Абараняючы Мадура, падчас амерыканскай спецаперацыі загінулі 32 кубінцы