Сенатар Грэм назваў краіну, якую неўзабаве можа напаткаць лёс Венесуэлы
На думку сенатара, рэжым Кубы не зможа выжыць пасля падзення прэзідэнта Венесуэлы Мадура.
Гавана. Фота: Sir Francis Canker / Getty Images
Пасля захопу Вашынгтонам прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура камуністычны рэжым Кубы можа апынуцца на мяжы краху. Пра гэта заявіў уплывовы сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм, перадае The Hill.
«Камуністычная дыктатура на Кубе не мае шанцаў выжыць пасля зрынання Мадура. Усё скончана, гэта толькі пытанне часу», — заявіў Грэм.
Журналісты таксама нагадваюць словы Трампа, які заявіў, што рэжым Кубы «гатовы да падзення». Гэта абумоўлена тым, што Куба — блізкі саюзнік Венесуэлы і моцна залежыць ад імпарту нафты з гэтай краіны.
Пра сітуацыю на Кубе выданне піша так: краіна больш за 60 гадоў знаходзіцца пад уладай камуністычнай дыктатуры. А Human Rights Watch сведчаць, што на 2024 год урад Кубы «працягвае здушваць і караць усе формы іншадумства і публічнай крытыкі» на фоне вострага эканамічнага крызісу.