БЕЛ Ł РУС

У Круглянскім раёне жанчына загінула, праваліўшыся ў каналізацыйны люк

6.01.2026 / 16:5

Nashaniva.com

У вёсцы Храпы Круглянскага раёна мясцовы жыхар 4 студзеня знайшоў у каналізацыйным калодзежы цела жанчыны. Пра трагічны выпадак паведаміла Таварыства ратавання на водах.

Здымак ілюстрацыйны

Паводле звестак ратавальнікаў, загінулай была жанчына 1968 года нараджэння. Яна знаходзілася ў калодзежы на глыбіні каля трох метраў і была апранутая ў верхняе адзенне.

Дакладныя абставіны гэтай смерці пакуль невядомыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула