БЕЛ Ł РУС

Квіткі на канцэрт расійскага спевака ў Беларусі расхапалі за тры гадзіны

6.01.2026 / 16:34

Nashaniva.com

Як сцвярджаюць карыстальнікі Threads, квіткі на першы канцэрт расійскага спевака Вані Дзмітрыенкі разабралі ўсяго за тры гадзіны. Калі ж абвясцілі дадатковае выступленне, сітуацыя паўтарылася — але яшчэ хутчэй, піша «Мінская праўда».

Ваня Дзмітрыенка. Фота: «Камсамольская праўда»

«Праз 40 хвілін пасля анонсу дадатковага канцэрта зайшла на сайт — сядзячыя месцы ўжо амаль усе раскупілі», — падзялілася адна з карыстальніц.

Канцэрты Дзмітрыенкі ў Мінску прызначаныя на 24‑25 красавіка.

Раней паведамлялася, што 20‑гадовы Ваня Дзмітрыенка стаў артыстам, які зарабіў у Расіі ў 2025 годзе найбольш грошай. 

Ён правёў 33 канцэрты, якія прынеслі даходу амаль на 924 мільёны расійскіх рублёў (каля 10,2 мільёна даляраў).

Чытайце таксама:

Ці будзе гурт «Пятля прыхільнасці» працягваць выступаць з новым вакалістам, без Іллі Чарапко?

«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі

На свабоду выйшла кіраўніцтва канцэртнай кампаніі, што раней забяспечвала правядзенне адбору на «Еўрабачанне»

Каментары да артыкула