БЕЛ Ł РУС

Пад Брэстам сутыкнуліся маршрутка і машына хуткай дапамогі

6.01.2026 / 17:52

Nashaniva.com

6 студзеня каля 10:50 на 13‑м кіламетры аўтадарогі М1/Е30 «Брэст — Мінск — мяжа РФ» (побач з паваротам на вёску Чэрні) адбылося дарожна-транспартнае здарэнне.

Сутыкнуліся маршрутны мікрааўтобус Mercedes, якім кіраваў 64‑гадовы кіроўца, і аўтамабіль хуткай дапамогі MAZ пад кіраваннем 53‑гадовага кіроўцы, што рухаўся з уключанай сірэнай.

У выніку здарэння ў медыцынскую ўстанову былі дастаўленыя 17‑гадовая і 67‑гадовая пасажыркі маршруткі для агляду. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула