БЕЛ Ł РУС

У Брэсце мужчына катаў дзяцей, прычапіўшы за машыну караван з трох санак

6.01.2026 / 23:22

Nashaniva.com

У інтэрнэце распаўсюдзілася відэа, на якім кіроўца аўтамабіля Volkswagen цягне за машынай на прычэпе санкі з трыма малалетнімі дзецьмі. 

Скрыншот з відэа

Палічыўшы, што такія дзеянні стваралі рэальную пагрозу жыццю і здароўю дзяцей, даішнікі хутка ўстанавілі асобу парушальніка.

Ім аказаўся 41‑гадовы жыхар Брэста, які парушыў правілы перавозкі пасажыраў. За гэта на яго быў складзены адміністрацыйны пратакол.

Чытайце таксама:

У Любанскім раёне падлетак трапіў у бяду, рызыкоўна катаючыся на аўтамабільнай пакрышцы

Ці абавязаныя пусціць у аўтобус ці маршрутку з лыжамі і санкамі?

У Гродне прыдумалі суперпросты спосаб, як абараніць дзяцей, якія коўзаюцца з горак

«І горы не патрэбныя». Пад Гроднам мужчына зрабіў трасу для цюбінгу проста ў сваім двары

Каментары да артыкула