БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка паскардзіўся, што не адпачываў на святы. І загадаў беларусам вяртацца да працы

7.01.2026 / 12:25

Nashaniva.com

7 студзеня Аляксандр Лукашэнка па традыцыі схадзіў у царкву. А пасля выступіў з прамовай.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: БелТА

Лукашэнка на праваслаўныя Каляды разам з Колем наведаў храм у вёсцы Аколіца Мінскага раёна. Ён падарыў царкве ікону, паставіў свечку, а пасля выступіў перад прыхаджанамі і чыноўнікамі.

Лукашэнка паскардзіўся прысутным, што ў вялікія выхадныя не адпачываў.

«Хтосьці, можа быць, і не адпачываў. Вы ведаеце, што ні мне, ні вайскоўцам у гэты час адпачынку ніякага быць не можа, калі адпачываюць нашы людзі, калі яны расслабленыя, больш думаюць пра сябе і сям'ю.

Людзям у пагонах, ды і мне як галоўнакамандуючаму, у гэты час не да адпачынку. Але нічога страшнага, гэта мы ўсё вытрымаем», — выказаў упэўненасць Лукашэнка.

Беларусам ён загадаў з заўтрашняга дня вяртацца да працы, піша БелТА.

«Мільёнам і мільёнам беларусаў трэба брацца за працу. Задачы ясныя. Мэты вызначаныя. Хочам жыць добра — трэба выканаць тое, што мы нядаўна намецілі. Таму — за працу», — наказваў Лукашэнка.

Ён патлумачыў, што без працы пракарміць сябе і сваіх дзяцей у Беларусі не атрымаецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула