БЕЛ Ł РУС

«Нават сабака баіцца». У Оршы вырасла гара смецця, але яе ніхто не прыбірае

7.01.2026 / 14:46

Nashaniva.com

Смецце ляжыць ужо некалькі дзён. Але камунальнікі пакуль да яго не дабраліся.

Жыхар Оршы 6 студзеня выйшаў пагуляць з сабакам і натрапіў на непрыемную карціну. На дварэ ўтварылася сапраўдная гара смецця.

Не прыбіралі адходы, відаць, ужо некалькі дзён. А то і з Новага года.

«Нашэсце смецця. Гэта нейкі вэрхал. Ужо ляжыць, напэўна, дзень трэці ці чацвёрты. А можа, нават і пяты. Таму што я памятаю, перад Новым годам насыпалі ўсё, вырашылі рэзка пазбавіцца ад смецця ў адзін момант з усіх пад’ездаў, з усіх двароў. Ну вось так ляжыць. Сабака нават баіцца побач праходзіць», — распавёў аршанец.

@henry__alex #Беларусь#Орша#чп#свалка ♬ оригинальный звук - ✅ГЕННАДИЙ✅

Паводле яго слоў, такая гара смецця вырасла ў раёне ільнозавода. Але ў каментарах пачалася пераклічка жыхароў іншых двароў. Аказалася, смецце не прыбіраюць па ўсім горадзе.

«Па Оршы і Аршанскім раёне такая лухта ўжо даўно, і мер ніхто не прымае».

«Першы мікрараён — яшчэ горш, зняла відэа для «Времечка». З 29‑га не прыбіралі, кантэйнеры забіралі, а лішняе смецце не падмяталі».

«У Аршанскім раёне тое самае!»

«2 тыдні прыватны сектар, Заходняя — без вывазу».

«На Салянікава, 8 яшчэ больш і вышэй».

Праўда, адзначыліся і шчасліўчыкі: у кагосьці навагодняе смецце ўсё ж такі вывезлі пару дзён таму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула