БЕЛ Ł РУС

ЗША захапілі яшчэ адзін танкер ценявога флоту. Гэта ўжо другое затрыманае судна за апошнюю гадзіну

7.01.2026 / 17:44

Nashaniva.com

Паўднёвае камандаванне Узброеных сіл ЗША (SOUTHCOM) паведаміла пра захоп у Карыбскім моры танкера Sophia. Гэта другі падобны інцыдэнт цягам аднаго вечара пасля затрымання судна Marinera ў Паўночнай Атлантыцы.

Кадр захопу судна.

Амерыканскія вайскоўцы апублікавалі кадры ўзяцця судна на абардаж. У афіцыйнай заяве гаворыцца, што танкер дзейнічаў у міжнародных водах і ажыццяўляў «незаконную дзейнасць». Танкер Sophia характарызуюць як «судна без грамадзянства», якое знаходзіцца пад санкцыямі.

Захоп адбыўся ў межах аперацыі «Паўднёвая дзіда» (Operation Southern Spear).

«Мы будзем абараняць нашу Радзіму і аднаўляць бяспеку і моц па ўсёй Амерыцы», — падкрэслілі ў Паўднёвым камандаванні ЗША.

Цяпер Берагавая ахова ЗША суправаджае танкер для далейшых працэдур утылізацыі ці канфіскацыі.

Дакладная прыналежнасць судна пакуль удакладняецца, аднак шэраг крыніц выказвае здагадкі, што яно, як і папярэдняе, можа быць звязана з Расіяй. Калі інтарэсы Расіі пацвердзяцца, гэта будзе азначаць маштабную эскалацыю сілавога супрацьстаяння на моры і паляванне на так званы ценявы флот.

Нагадаем, крыху раней стала вядома пра высадку амерыканскага дэсанта на танкер Marinera (Bella 1), які спрабаваў схавацца пад расійскім сцягам. У МЗС Расіі раней заяўлялі, што пільная ўвага ЗША і НАТА да такіх суднаў «несуразмерная іх статусу».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула