Хакерка з дапамогай штучнага інтэлекту публічна знішчыла «Tinder для неанацыстаў»
На хакерскай канферэнцыі Chaos Communication Congress актывістка пад псеўданімам Martha Root правяла дэманстратыўную атаку на ўльтраправы сэрвіс знаёмстваў WhiteDate.
Падчас даклада «The Heartbreak Machine: Nazis in the Echo Chamber» Рут, якая выступала ў касцюме Ружовага рэйнджара, запусціла на сцэне Python-скрыпт і ў рэальным часе выдаліла базы звестак і рэзервовыя копіі сайтаў. Кожная каманда — ад выдалення даменаў да бэкапаў — суправаджалася воплескамі залы, паведамляе выданне dev.by.
Асаблівасць атакі ў тым, што перад знішчэннем платформы Рут разгарнула чат-бота на базе адкрытай мадэлі Llama ад Meta.
Бот быў спецыяльна навучаны весці размовы ў духу традыцыяналізму і ўльтраправых каштоўнасцяў, каб выклікаць давер карыстальнікаў і сабраць як мага больш інфармацыі да таго, як адміністрацыя заўважыць узлом.
У падказцы для мадэлі ўказвалася дэманстраваць цікавасць да «традыцыйных сямейных роляў і спадчыны», камунікаваць прыязна і пазбягаць перадачы кантактных звестак да асабістай сустрэчы.
Са слоў Рут, бяспека WhiteDate была «горшай не бывае»: поўны спіс карыстальнікаў можна было сцягнуць, проста адкрыўшы спецыяльны URL. У выніку ёй удалося атрымаць звесткі больш як 6 500 акаўнтаў, каля 86% з якіх належалі мужчынам.