БЕЛ Ł РУС

Каля метро «Каменная Горка» пабудуюць фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Куды яго ўплішчаць?

8.01.2026 / 14:9

Nashaniva.com

У Мінску адбудзецца аўкцыён на права арэнды зямельнага ўчастка для будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага цэнтра на скрыжаванні Прытыцкага і Лабанка.

Участак пад будаўніцтва ФАКа па сутнасці — пустка за «Мацерыком» і суседнімі дамамі, піша Realt.by.

Прыкладныя межы на карце: плошча ўчастка, дзе горад плануе размясціць ФАК, складае 2,33 гектара. Ён аформлены, дарэчы, нядаўна — у канцы лістапада 2025 года.

Пачатковая цана — 178 326,55 рублёў. Выдаткі на падрыхтоўку дакументаў — 13 944,98 рублёў.

Аўкцыён пройдзе 21 студзеня у Мінскім гарадскім цэнтры нерухомасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула