БЕЛ Ł РУС

Выйшаў зборнік апавяданняў «Гісторыі на Раство»

8.01.2026 / 15:4

Nashaniva.com

У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла анталогія «Гісторыі на Раство», у якую увайшлі апавяданні на калядную тэму ад розных аўтараў, як айчынных, так і замежных. Укладальніцай выступіла Наталля Шэіна, піша bellit.info.

У зборніку калядных твораў «Гісторыі на Раство» чытачы знойдуць апавяданні Марыі Багдановіч, маці Максіма Багдановіча (у перакладзе Франца Корзуна), замежных класікаў — Мікалая Ляскова (пераклаў Павел Сітнікаў), О. Генры (пераклаў Франц Корзун), Джэрома К. Джэрома (пераклала Надзея Кім), нобелеўскай лаўрэаткі Пэрл С. Бак (пераклала Ганна Башура), а таксама сучасных беларускіх аўтараў Аляксея Шэіна, Алеся Спіцына, Ганны Серады, Дзіяны Козел і іншых.

Выданне «Гісторыі на Раство» ўжо ў продажы ў ГЦ «Купалаўскі» ў Менску, а таксама на сайце kniger.by з перасылкай па ўсім свеце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула