БЕЛ Ł РУС

У Польшчы забралі чэмпіянат Еўропы за адмову выдаць візы беларусам і расіянам

8.01.2026 / 23:42

Nashaniva.com

Еўрапейская федэрацыя цяжкай атлетыкі (EWF) прыняла рашэнне забраць у Польшчы права на правядзенне чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў і спартсменаў да 23 гадоў, які павінен быў адбыцца ў 2026 годзе.

Як паведамляецца на афіцыйным сайце федэрацыі, прычынай такой пастановы стала нежаданне польскага боку гарантаваць выдачу віз для ўдзельнікаў з Беларусі і Расіі. Менавіта адсутнасць гэтых гарантый і стала ключавым фактарам для адмены турніру ў Польшчы.

Першапачаткова турнір планавалася правесці ў верасні ў польскім Любліне.

У выніку спаборніцтвы перанеслі ў Албанію. Новым тэрмінам правядзення чэмпіянату стане кастрычнік, а ўдзельнікі змогуць выступіць без візавых абмежаванняў, якія ўзніклі ў Польшчы.

Чытайце таксама:

Беларуска Дар’я Далідовіч выступіць у Кубку свету па біятлоне ў якасці бежанкі

Прызначаны галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе

ФІДЭ падтрымала вяртанне зборнай Беларусі на шахматныя турніры

Каментары да артыкула