БЕЛ Ł РУС

З-за непагадзі ў Мінску перабоі з грамадскім транспартам

9.01.2026 / 08:07

Nashaniva.com

«Мінсктранс» паведаміў аб спыненні руху маршрутаў з прычыны ўмоў надвор'я.

«У сувязі са складанымі ўмовамі магчымыя адхіленні ад устаноўленага раскладу руху пасажырскага транспарту. Улічвайце гэту інфармацыю пры планаванні паездак», — папярэдзілі зранку ў «Мінсктрансе».

Сёння ўжо спыняўся рух трамваяў на праспекце Машэрава і вуліцы Краснай, тралейбусы спыняліся на праспектах Пушкіна і Ракасоўскага, вуліцы Кунцаўшчына. Таксама паведамлялася аб спыненні руху аўтобусаў паміж Мінскам і Бараўлянамі.

У шэрагу выпадкаў рух транспарту арганізоўваўся па скарочаных маршрутах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула