БЕЛ Ł РУС

Паказаныя аскепкі «Арэшніка», якім Расія сёння ноччу атакавала Украіну

9.01.2026 / 15:25

Nashaniva.com

Служба бяспекі Украіны ўстанавіла месцазнаходжанне аскепкаў расійскай балістычнай ракеты, якой Расія ўдарыла па Львоўшчыне ў ноч на 9 студзеня.

Паводле папярэдняй інфармацыі, знойдзеныя камплектуючыя належаць да ракетнага комплексу «Арэшнік».

Сярод ужо выяўленых дэталяў:

Адпаведныя аскепкі маюць статус рэчавых доказаў і рыхтуюцца да перадачы на паглыбленыя экспертызы.

Следчыя СБУ кваліфікуюць прымяненне гэтай зброі па цывільнай інфраструктуры Украіны як ваеннае злачынства з боку РФ.

Паводле папярэдніх даных, вораг ажыццявіў пуск ракеты «Арэшнік» сярэдняй дальнасці класа «зямля — зямля» з расійскага палігона «Капусцін Яр».

Атакуючы цывільныя аб’екты Украіны паблізу мяжы з Еўрасаюзам, Крэмль спрабаваў знішчыць інфраструктуру жыццезабеспячэння рэгіёна ва ўмовах рэзкага пагаршэння надвор’я, паведамляе СБУ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула