БЕЛ Ł РУС

Белстат падлічыў нацыянальнае багацце Беларусі

9.01.2026 / 15:49

Nashaniva.com

Для ацэнкі нацыянальнага багацця была распрацавана спецыяльная сістэма, а таксама сфарміраваны эксперыментальны баланс актываў і пасіваў.

Апошні змяшчае даныя пра кошт эканамічных актываў, якія знаходзяцца ва ўласнасці інстытуцыянальных адзінак, і кошт іх фінансавых абавязацельстваў.

У выніку падлікаў было ўстаноўлена, што на канец 2023 года нацыянальнае багацце Беларусі склала 1655 млрд рублёў (або 180,8 тысяч рублёў на душу насельніцтва).

Усе актывы і абавязацельствы ў балансе ацэньваліся па тагачасных рынкавых цэнах.

У камітэце таксама ўдакладнілі, што цяпер прапрацоўваецца пытанне вартаснай ацэнкі водных рэсурсаў.

Белстат

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула