БЕЛ Ł РУС

Алесю Бяляцкаму ў Осла ўручылі Нобелеўскі дыплом і знак лаўрэата

9.01.2026 / 18:9

Nashaniva.com

Кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алесь Бяляцкі, праз тры гады пасля прысуджэння яму ўзнагароды атрымаў дыплом і знак лаўрэата ў Нарвежскім Нобелеўскім інстытуце. На цырымоніі яго вітаў старшыня Нобелеўскага камітэта Ёрген Ватнэ Фрыднэс, піша Deutsche Welle.

Алесь Бяляцкі ў Нобелеўскім камітэце. Скрыншот з відэа

Алеся Бяляцкага суправаджала ягоная жонка Наталля Пінчук, якая ў 2022 годзе прадстаўляла яго на цырымоніі ўручэння прэміі. Бяляцкі ў сваёй прынагоднай прамове адзначыў, што праца для вызвалення палітвязняў працягваецца і засяродзіў увагу на тым, што ў турмах усё яшчэ знаходзяцца праваабаронцы, журналісты і грамадскія актывісты. Ён заклікаў працягваць ціск на беларускія ўлады дзеля вызвалення ўсіх палітзняволеных.

Алесь Бяляцкі быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года і асуджаны на 10 гадоў калоніі. Яго прызналі вінаватым у кантрабандзе арганізаванай групай і фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. 13 снежня ён быў вызвалены разам з 122 іншымі палітвязнямі і выдвараны за межы Беларусі.

Нобелеўскую прэмію міру 2022 года Алесь Бяляцкі атрымаў разам з расійскім таварыствам «Мемарыял» і ўкраінскай арганізацыяй «Цэнтр грамадзянскіх свабод».

Чытайце таксама:

Бяляцкі ў тэксце для New York Times: Свет не павінен спісваць Беларусь як краіну, якая канчаткова адышла ў сферу ўплыву Расіі

Вось чаму на звароце Ціханоўскай не было Бяляцкага і Ціханоўскага

Алесь Бяляцкі назваў, хто для яго маральны аўтарытэт

Бяляцкі: Азаронка ў калоніі цярпець не могуць, выключаюць адразу

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам

Каментары да артыкула