БЕЛ Ł РУС

Праз непагадзь прыпыніў працу аэрапорт у Гомелі

9.01.2026 / 19:26

Nashaniva.com

Праз неспрыяльныя ўмовы надвор’я прыпынены прыём і адпраўка самалётаў з аэрапорта Гомель, паведаміла авіякампанія «Белавія». 

Фота ілюстрацыйнае

Рэйс «Белавія» B2 988 Масква — Гомель прызямліўся ў Мінску. Яго пасажырам арганізавалі трансфер у Гомель.

Акрамя таго, 9 студзеня 2026 года былі адменены наступныя рэйсы:

Пасажырам прапанаваны вылет з Мінска, а таксама арганізаваны трансфер з Гомеля ў Мінск і назад.

Увогуле ж Belavia працягвае выконваць рэйсы з Нацыянальнага аэрапорта Мінск у штатным рэжыме, нягледзячы на непагадзь.

Для бяспекі палётаў у мінскім аэрапорце ўведзеныя дадатковыя рэзервы тэхнікі, узмоцненыя брыгады рабочых і кіроўцаў.

Для атрымання актуальнай інфармацыі рэкамендуецца сачыць за раздзелам «Табло прылётаў—адлётаў» на сайце belavia.by.

Чытайце таксама:

Падчас снегападу мінскія таксісты паднялі цэны ў два-тры разы

Беларускія чыгуначнікі чысцяць шляхі спецыяльным цягніком

У Мінску расчышчалі двор і адкапалі труп мужчыны

У Віцебску снегапад пашкодзіў дах футбольнага манежа

Каментары да артыкула