БЕЛ Ł РУС

Памёр Антон Ятусевіч

9.01.2026 / 20:14

Nashaniva.com

8 студзеня раптоўна памёр загадчык кафедры паразіталогіі і інвазійных хвароб жывёл Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Антон Ятусевіч. Яму было 79 гадоў, з якіх амаль 19 ён быў рэктарам гэтай навучальнай установы.

Антон Ятусевіч

Антон Ятусевіч нарадзіўся 2 студзеня 1947 года ў вёсцы Асабовічы Пінскага раёна.

З 1973 года працаваў асістэнтам кафедры паразіталогіі ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце, потым дацэнтам і прарэктарам па вучэбнай рабоце. З 1990 года — загадчык кафедры паразіталогіі і інвазійных хвароб жывёл. У 1990 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, у 1991‑м яму было прысвоена навуковае званне прафесара.

Са студзеня 1998 года да снежня 2016‑га Антон Ятусевіч з’яўляўся рэктарам Віцебскай дзяржаўнай акадэмія ветэрынарнай медыцыны.

Яго навуковыя інтарэсы былі звязаныя з вывучэннем паразітарных хвароб жывёл і распрацоўкай сродкаў барацьбы з імі. Ён з’яўляецца аўтарам і суаўтарам больш за 1000 навуковых работ, 45 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў, 65 падручнікаў, даведнікаў і манаграфій. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтавана каля 30 кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый.

Ятусевіч быў узнагароджаны шматлікімі ордэнамі, медалямі і ганаровымі знакамі. Ён быў заслужаным дзеячам навукі Рэспублікі Беларусь, ганаровым прафесарам чатырох замежных універсітэтаў і ганаровым грамадзянінам Пінскага раёна, замежным членам Расійскай акадэміі навук. 

Чытайце таксама:

Памерла маці Кацярыны Ваданосавай

Памёр Вячаслаў Хадасоўскі

Памёр папулярны блогер па нерухомасці, які меў больш за 100 тысяч падпісчыкаў

Памёр Валянцін Занковіч — адзін з аўтараў мемарыялу «Хатынь»

Каментары да артыкула