БЕЛ Ł РУС

Каля 1800 мінчукоў выйшлі раніцай на ўборку снегу

10.01.2026 / 10:45

Nashaniva.com

Камунальныя службы і жыхары сталіцы працягваюць актыўна прыбіраць снег у дварах жылых дамоў раніцай 10 студзеня, паведамляе тэлеграм-канал «ЖКГ Мінск Афіцыйна».

Фота: Мінск-навіны

У дварах шчыруюць 1 964 работнікі, 206 адзінак тэхнікі і 56 сродкаў малой механізацыі. Акрамя таго, да ўборкі снегу ўжо далучыліся больш за 1,8 тысячы мінчан.

Нагадаем, што дапамагчы камунальнікам у гэтыя складаныя снежныя дні, праявіць ініцыятыву могуць усе жадаючыя. Пункты выдачы спецыяльнага зімовага інвентару (у прыватнасці, лапат) арганізаваны ва ўсіх раёнах Мінска.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула