БЕЛ Ł РУС

Дашкевіч, Дзядок і Севярынец апублікавалі сумеснае ФОТА

10.01.2026 / 11:05

Nashaniva.com

Яго размясціў у сваім інстаграме Мікола Дзядок.

«З Паўлам Севярынцам неаднаразова перасякаліся ў Гарадзенскай крытай. Яму там было зусім несалодка: менты саджалі яго з адборнымі нягоднікамі. Зміцер Дашкевіч стаў першым палітвязнем якога я пабачыў падчас спецаперацыі па вызваленні: яго закінулі ў камеру ў формы труны, туды ж дзе быў і я.

Якое шчасце што мы можам зараз абняцца і пагаманіць аб былым. Дай Бог каб хутка ўсе былі на волі — і, ўрэшце, нашая Беларусь таксама!» — напісаў Мікола.

Мікола Дзядок і Зміцер Дашкевіч выйшлі на волю 11 верасня, Павел Севярынец — 13 снежня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула