БЕЛ Ł РУС

Пад Бабруйскам з-за снегу абрынуўся каркас цяпліцы ляснога гадавальніка

10.01.2026 / 11:42

Nashaniva.com

З-за снегавой нагрузкі ў Бабруйскім раёне абрынуўся каркас цяпліцы ляснога гадавальніка, паведамляе Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС.

Лясны гадавальнік размешчаны ў пасёлку Брожа і прызначаны для вырошчвання пасадачнага матэрыялу. Тут часткова абрынуўся металічны каркас. На момант абрушэння ў цяпліцы не было ні работнікаў, ні наведвальнікаў. Пасадачны матэрыял не вырошчваўся.

«Матэрыяльная шкода ўстанаўліваецца. Меркаваная прычына абрушэння — уздзеянне снегавой нагрузкі і ветру на каркас цяпліцы», — адзначылі ў абласным упраўленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула