Іранскія мулы лічаць умяшанне ЗША вельмі малаверагодным
Падчас візіту ў Ліван міністр замежных спраў Ірана Абас Аракчы выказаўся наконт пагроз Дональда Трампа ўмяшацца, калі ў краіне пачнуцца забойствы дэманстрантаў.
Вярхоўны лідар Ірана Алі Хаменеі
Ён таксама абвінаваціў ЗША і Ізраіль у падбухторванні:
«Амерыканцы і ізраільцяне самі заявілі, што непасрэдна ўмешваюцца ў пратэсты ў Іране. Яны спрабуюць ператварыць мірныя пратэсты ў раскольніцкія і гвалтоўныя. […] Што датычыцца магчымасці ваеннага ўмяшання супраць Ірана, мы лічым гэта вельмі малаверагодным, паколькі іх папярэднія спробы цалкам праваліліся», — сказаў ён.
Чытайце таксама:
У Іране падчас пратэстаў загінулі ўжо больш за 50 чалавек
Сын апошняга шаха. Хто такі Рэза Пехлеві, чые імя выкрыкваюць паўстанцы іранцы