БЕЛ Ł РУС

У Германіі 15‑гадовы беларус з сябрам падпалілі на вуліцы калядную ялінку

10.01.2026 / 23:43

Nashaniva.com

У нямецкім горадзе Аўгсбург, што ў нямецкай федэральнай зямлі Баварыя, двое падлеткаў падпалілі калядную ялінку. Пра здарэнне паведаміла мясцовая паліцыя, піша сайт «Беларусь и мир».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Інцыдэнт адбыўся 6 студзеня каля 16‑й гадзіны на вуліцы Вільгельм-Гаўф-штрасэ. Па словах сведак, падлеткі спачатку запускалі піратэхніку на паркоўцы, а пасля падпалілі адну з вулічных елак і адразу ж уцяклі.

Агонь быў аператыўна патушаны ратавальнікамі, цяпер ацэньваецца памер нанесенай шкоды.

Непадалёк паліцыя затрымала двух хлопчыкаў — 11 і 15 гадоў, пры гэтым старэйшы з іх мае беларускае грамадзянства. Пасля дастаўкі ў пастарунак падлеткаў перадалі іх законным прадстаўнікам.

Чытайце таксама:

Беларусу прыляцеў феерверк проста ў твар

У Гданьску мужчына напаў на беларуса з нажом, а потым выпадкова зайшоў да яго ў краму — і папаўся

У Мінску затрымалі мужчыну, які цалкам голы вылез з каналізацыі на вачах у мінакоў

Мінчанка правярала пісталет каханага і пацэліла ў шкло тралейбуса

Каментары да артыкула