БЕЛ Ł РУС

У Мінску з’явяцца два новыя каталіцкія храмы

11.01.2026 / 9:42

Nashaniva.com

У Мінску дзейнічаюць 19 каталіцкіх храмаў. Плануецца, што ў будучыні для вернікаў адчыняць дзверы яшчэ два касцёлы крокавай даступнасці, расказаў «Мінск-Навінам» мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі.

— У Мінску дзейнічаюць 19 месцаў, куды парафіяне могуць прыйсці памаліцца. Сярод іх як тыя, што дасталіся нам ад продкаў — касцёл Святых Сымона і Алены, Архікафедральны сабор імя Найсвяцейшай Панны Марыі, касцёл Святога Роха, так і новаўведзеныя храмы: касцёл Святога Францішка Асізскага, касцёл Святога Антонія Падуанскага і іншыя, — адзначыў кіраўнік Рымска-Каталіцкай царквы ў Беларусі.

Арцыбіскуп звярнуў увагу, што 2026 год мае выключнае значэнне для вернікаў.

— У гэтым годзе адзначаецца 35‑годдзе аднаўлення каталіцкіх структур. Гэта добрая нагода, каб згадаць ролю касцёла ў развіцці беларускага грамадства, сумесна з дзяржаўнымі і навуковымі структурамі вызначыць далейшыя перспектывы, а таксама развіваць так званыя касцёлы крокавай даступнасці. Плануецца, што такія храмы з’явяцца ў Навінках, Ждановічах і некаторых іншых мікрараёнах сталіцы, — удакладніў Станеўскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула