БЕЛ Ł РУС

Арына Сабаленка выйграла 22‑гі тытул у кар'еры

11.01.2026 / 11:10

Nashaniva.com

Сёння раніцай па беларускім часе беларуска выйграла турнір у аўстралійскім Брысбене.

Фота: AP Photo / Asanka Brendon Ratnayake

У фінале сёння раніцай чатырохразовая пераможца турніраў Вялікага шлема абыграла ўкраінку Марту Касцюк — 6:4, 6:3.

Год таму Арыну таксама перамагала на турніры ў Брысбене, наогул гэта яе 22‑гі тытул у кар'еры, яна абагнала па іх сваю суайчынніцу Вікторыю Азаранку (21).

Заўтра стартуе першы з турніраў у гэтым годзе з серыі Вялікага шлема — Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе (Australian Open). Сабаленка выйграла турнір у 2023 і 2024 гадах, летась прайграла фінал. Таксама ў яе два выйграныя US Open.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула