БЕЛ Ł РУС

У Кадырава перасталі працаваць ныркі, Крэмль шукае новага кіраўніка Чачні — ГУР

11.01.2026 / 14:53

Nashaniva.com

У кіраўніка Чачэнскай рэспублікі Рамзана Кадырава пагоршыўся стан здароўя з-за праблем з ныркамі, у Крамлі абмяркоўваюць патэнцыйных кандыдатаў на яго пасаду, піша «Укрінформ» са спасылкаю на ананімную крыніцу ў Галоўным упраўленні разведкі Міністэрства абароны Украіны.

У паведамленні сцвярджаецца, што з-за праблем з ныркамі Кадыраў знаходзіцца на працэдуры дыялізу, і дактары не даюць ніякіх прагнозаў.

Паводле даных крыніц у ГУР МА Украіны, цяпер Кадыраў знаходзіцца ва ўласнай бальніцы ў Чачні, да яго з'ехаліся члены сямейнага клана, у тым ліку і з іншых краін.

На фоне дрэннага стану здароўя Кадырава значна актывізаваўся працэс вызначэння кандыдатуры на месца новага кіраўніка Чачні.

Сярод найбольш імаверных і зручных для Крамля кандыдатаў называюць Магамеда Даудава, Апці Алаўдзінава і старэйшага сына Рамзана — Ахмата Кадырава.

Днямі кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў прызначыў свайго 20‑гадовага сына Ахмата на пасаду выканаўцы абавязкаў намесніка старшыні ўрада рэспублікі з захаваннем пасады міністра спорту.

Яшчэ ў 2024 годзе выданне «Новая газета Еўропа» паведаміла, што Рамзан Кадыраў невылечна хворы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула