БЕЛ Ł РУС

«Вось такія ў нас людзі». Беларус пачысціў месца для паркоўкі, але яго адразу занялі

11.01.2026 / 15:52

Nashaniva.com

Сваёй гісторыяй мужчына падзяліўся ў сацыяльных сетках. Ён расказаў, што самастойна пачысціў ад снегу два парковачныя месцы ў двары, але наступствы яго не задаволілі. Гісторыя выклікала бурную спрэчку ў сацсетках, заўважыла BGmedia.

«Пачысціў сёння два месцы. Думаю, няхай будзе — мне не шкада. Было адно не прыбранае. А чалавек замест таго, каб пачысціць сабе месца ад снегу, заехаў на ўжо прыбранае. Вось такія ў нас людзі», — кажа аўтар роліка.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Голос Беларуси (@golosbelarus)

Відэа і допіс выклікалі гарачую дыскусію: беларусы падзяліліся на два лагеры.

Частка каментатараў палічыла, што аўтар сам вінаваты ў сітуацыі, бо паркоўка ў двары — агульная:

«Чыстае месца лічыцца тваім, пакуль на ім стаіць твая машына. З’ехаў — месца ўжо не тваё».

«Кажa, што яму не шкада, а сам зняў відэа. Вось такія ў нас людзі».

«Гэта якім трэба быць наіўным, каб пачысціць месца і чакаць, што там будзеш паркавацца толькі ты?»

«У мяне была такая ж сітуацыя: пачысціла вакол сваёй машыны і суседняй. У выніку прыехала — паркавацца няма дзе. Проста крыўдна». 

Што кажа закон пра паркоўку ў дварах

Паркоўка на прыдамавых тэрыторыях у Беларусі з’яўляецца агульнай і бясплатнай.

Уборка снегу не дае права ўласнасці на канкрэтнае месца — заняць яго можа любы кіроўца. 

Больш за тое, цяпер прыбіраць снег — гэта не права, а абавязак. Згодна з новымі правіламі, фізічныя асобы і арганізацыі абавязаныя прыбіраць снег вакол свайго транспарту на прыдамавых тэрыторыях у радыусе аднаго метра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула