БЕЛ Ł РУС

Мінчука, які катаўся на лыжах па плошчы Перамогі, выклікалі на размову ў ДАІ

11.01.2026 / 18:7

Nashaniva.com

«Правы не адабралі, лыжы на штрафстаянку не павезлі».

9 студзеня, калі Мінск накрыў цыклон «Улі», мінчук Андрэй выклаў у сацсетках відэа, як ён перамяшчаецца па раёне плошчы Перамогі на лыжах.

«Я тут у цэнтры Мінска, стаю на асфальце ў лыжы абуты. І гэта афігіцельна! Гэта найлепшы дзень майго жыцця. Гэты горад сёння мой!»

@svistun_dok #минск #снег #2026 ♬ оригинальный звук - Svistun_dok

Ролік разляцеўся па сацсетках. 

Пазней Андрэй напісаў у Threads, што яго запрашалі на размову ў ДАІ. Імаверна, за перамяшчэнне па праезнай частцы на лыжах.

«Некаторыя ў каментарах прарочылі мне хуткую сустрэчу з супрацоўнікамі ДАІ. І яна не прымусіла сябе чакаць. Але! Амаль усе мае сустрэчы з імі на самай справе далёка не непрыемныя. У людзей свая праца, у нас свая. Інспектар правёў выхаваўчую гутарку, хачу заўважыць, у добразычлівым тоне. Штрафаваць не сталі, правы не адабралі, лыжы на штрафстаянку не павезлі. Шкада, не дазволілі сфатаграфавацца ў патрульнай машыне», — апісаў мінчук.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула