БЕЛ Ł РУС

Украінскія вайскоўцы ўдарылі па буравых устаноўках «Лукойл» у Каспійскім моры

11.01.2026 / 18:59

Nashaniva.com

Адбылося ўсё ў ноч на 11 студзеня.

Кадр з відэа Сіл спецыяльных аперацый УСУ

Украінскія вайскоўцы ўдарылі па трох буравых устаноўках кампаніі «Лукойл» у Каспійскім моры, паведаміў Генеральны штаб УСУ.

Гэта буравыя ўстаноўкі імя Філаноўскага, Карчагіна і Грайфера, яны выкарыстоўваюцца для забеспячэння палівам расійскай арміі.

Сілы спецыяльных аперацый УСУ паказалі кадры гэтых удараў. Адбылося ўсё ў ноч на 11 студзеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула