БЕЛ Ł РУС

У чацвер абяцаюць да мінус 30°С

12.01.2026 / 11:46

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я па Беларусі на 13‑15 студзеня.

У аўторак умовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску і халодная няўстойлівая паветраная маса арктычнага паходжання.

У многіх раёнах снег (уначы ўмераны, днём невялікі). На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў умераны.

Ноччу −10..−16°С, пры праясненнях −17..−22°С, максімальная днём −7..−13°С, па ўсходзе да −15°С.

У сераду ноччу −17..−22°С, месцамі −23..−28°С, па захадзе ў асобных раёнах −14..−16°С; максімальная днём ад −5°С па паўднёвым захадзе да −17°С па паўночным усходзе.

У чацвер на большай частцы тэрыторыі снег, днём з мокрым снегам, ноччу па захадзе месцамі моцны снег. У асобных раёнах слабая завіруха, на дарогах галалёдзіца, днём па захадзе слабы галалёд. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны месцамі парывісты. 

Ноччу ад −6°С па паўднёвым захадзе да −30°С па ўсходзе, максімальная днём ад −1°С па паўднёвым захадзе да −19°С па паўночным усходзе.

Надвор'е ў Мінску паводле gismeteo.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула