Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе
Праваабаронцам стала вядома пра затрыманне арганізатара фестывалю Urban Myths, грамадскага дзеяча і стрыт-арт-мастака Алега Ларычава.
Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына быў затрыманы напрыканцы лістапада, а ў снежні яго перавялі ў СІЗА па палітычна матываванай крымінальнай справе. Падрабязнасці высвятляюцца, піша «Вясна».
Раней Ларычава затрымлівалі ў 2022 годзе і прызначалі яму 15 сутак арышту.