БЕЛ Ł РУС

«Давайце паліць». Ментусава паўтарыла флэшмоб іранскіх жанчын

12.01.2026 / 12:01

Nashaniva.com

Феміністка і вядучая «Обычного утра» Марына Ментусава далучылася да вядомага флэшмобу ўдзельніц пратэстаў у Іране. 

Фота: Johnny Cosmic

Ментусава апублікавала ў інстаграме фотаздымкі, на якіх яна падпальвае цыгарэту палаючай выяваю Аляксандра Лукашэнкі.

«Курэнне забівае. Дыктатары таксама.

З «годам беларускай жанчыны», дарагія, давайце паліць!» — напісала Ментусава.

Гэты флэшмоб стаў папулярным у іранскіх жанчын, якія падпальваюць цыгарэты палаючымі здымкамі вярхоўнага лідара Ірана аяталы Алі Хаменеі.

One of the most powerful images of the Iranian revolution against tyranny is that of an Iranian young woman burning Khamenei’s portrait ، and lighting her cigarette with it. pic.twitter.com/Acl2u1Ps3F

— vishkriss™ (@MINDKRRAFT) January 9, 2026

Women in Iran launch flash mob against the Supreme Leader

Women in Iran have launched a flash mob in which they light cigarettes using burning portraits of Supreme Leader Ali Khamenei. The action is spreading on social media amid ongoing protest sentiment across the country.… pic.twitter.com/dlDpiVRJVv

— BT News (@btn_az) January 11, 2026

Гэты жэст аб'ядноўвае адразу некалькі забароненых дзеянняў: падпал партрэта Хаменеі, што лічыцца злачынствам у Іране, курэнне ў грамадскіх месцах — асуджаецца ў адносінах да жанчын. Да таго ж удзельніцы флэшмобу без хіджаба.

Гэта працяг пратэстаў, якія пачаліся пасля смерці Махсы Аміні ў 2022 годзе — дзяўчыну арыштавалі за няправільнае насенне хіджаба, яна памерла ў ізалятары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула