Беларускія энергетыкі пераходзяць на ўзмоцнены рэжым працы
Ад сёння чакаецца прыход халодных арктычных паветраных мас з Паўночнай Еўропы і паніжэнне тэмпературнага фону. Можа пахаладаць да мінус 25—30 градусаў.
Энергазабяспечвальныя арганізацыі пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці, паведамляе Мінэнерга.
Узмоцнены кантроль за працай абсталявання падстанцый і ліній электраперадачы, падрыхтаваныя рэзервовыя крыніцы электразабеспячэння. Да ліквідацыі магчымых тэхналагічных парушэнняў гатовы 673 аварыйна-аднаўленчыя брыгады агульнай колькасцю каля 2,5 тыс. чалавек. Яны ўкамплектаваны неабходнымі сродкамі абароны, інструментамі і спецтэхнікай.
Для падтрымання камфортнага тэмпературнага рэжыму ў жылым фондзе ва ўмовах моцных маразоў павышана тэмпература ў цепласетках.
Налажана пастаяннае ўзаемадзеянне з падраздзяленнямі МНС, мясцовымі органамі ўлады і службамі Белгідрамета.