БЕЛ Ł РУС

Apple упершыню за 14 гадоў стала лідарам рынку смартфонаў

12.01.2026 / 14:40

Nashaniva.com

Кампанія абагнала Samsung.

Getty Images

Кампанія Counterpoint Research апублікавала справаздачу, згодна з якой сусветныя пастаўкі смартфонаў у 2025 годзе выраслі на 2%.

Пры гэтым у 2025 годзе Apple узначаліла сусветны рынак смартфонаў з доляй 20% і ростам паставак на 10%, што з’яўляецца самым высокім паказчыкам сярод пяці вядучых брэндаў. Аналітыкі сцвярджаюць, што ў значнай ступені гэта адбылося дзякуючы поспеху новых iPhone 17.

Адзначаецца, што Apple не знаходзілася на чале сусветнага рэйтынгу з 2011 года.

Кампанія Samsung, якая заставалася лідарам у папярэднія гады, апусцілася на другое месца з доляй рынку 19% і ростам паставак на 5%. Xiaomi захавала трэцюю пазіцыю з доляй рынку 13%.

Чацвертае і пятае месцы займаюць кітайскія Vivo i Oppo, што маюць па восем працэнтаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула