БЕЛ Ł РУС

Ці можа пасажыр патрабаваць кампенсацыі, калі транспарт спазніўся праз завіруху?

12.01.2026 / 16:30

Nashaniva.com

Юрыст Раман Навоеў з юрыдычнай кансультацыі Цэнтральнага раёна Гомеля тлумачыць, што ўсё залежыць ад прычын затрымкі.

Здымак ілюстрацыйны

Калі перавозчык здолее даказаць, што спазненне адбылося з-за складаных пагодных умоў, пасажыр не мае права патрабаваць кампенсацыю.

Паводле Грамадзянскага кодэкса, перавозчык абавязаны выплаціць пасажыру няўстойку за затрымку выезду або прыбыцця транспарту.

Аднак гэтае правіла не дзейнічае, калі затрымка стала вынікам уздзеяння непераадольнай сілы (напрыклад, стыхійнага бедства ці кепскага надвор’я), ліквідацыі паломкі, небяспечнай для жыцця і здароўя людзей, або іншых абставін, якія не залежаць ад перавозчыка.

Чытайце таксама:

«Вось такія ў нас людзі». Беларус пачысціў месца для паркоўкі, але яго адразу занялі

У Мінску дзяўчына паказала, як ездзіць у краму на сноўбордзе ВІДЭА

Мінскія камунальнікі паказалі, што робяць са снегам, які прынёс цыклон «Улі»

Цыклоны «Улі» і «Хаўер». Хто больш магутны

Каментары да артыкула