БЕЛ Ł РУС

Пачалася камандна-штабная трэніроўка ва Узброеных сілах

13.01.2026 / 9:20

Nashaniva.com

Кіруе начальнік Генштаба Узброеных Сіл Павел Муравейка.

З 13 да 16 студзеня пад кіраўніцтвам начальніка Генштаба Узброеных сіл — першага намесніка міністра абароны Паўла Муравейкі праводзіцца сумесная штабная трэніроўка Узброеных сіл, паведамляе Мінабароны.

Мэта — выпрацаваць аптымальны парадак прымянення груповак войскаў (сіл), іншых войскаў, вайсковых фармаванняў і ваенізаваных арганізацый пры адным з магчымых варыянтаў абвастрэння абстаноўкі, непасрэдна звязанага з пагрозай ваеннай бяспецы Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула