БЕЛ Ł РУС

У Баранавіцкім раёне дзіця атрымала траўмы падчас катання на цюбінгу

13.01.2026 / 10:43

Nashaniva.com

Увечары 12 студзеня каля вёскі Новая Мыш Баранавіцкага раёна 10‑гадовы школьнік катаўся на цюбінгу з горкі. Падчас аднаго са спускаў ён наехаў на купіну, страціў раўнавагу і выпаў, стукнуўшыся галавой аб зямлю.

Месца здарэння. Скрын відэа

Цяпер 10‑гадовы хлопчык знаходзіцца ў бальніцы, яму аказваецца неабходная медыцынская дапамога. Пагрозы для жыцця няма.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула