БЕЛ Ł РУС

Расійскі турыст упаў з форта каля Гродна

13.01.2026 / 13:54

Nashaniva.com

Пад Гроднам няўдалая спроба зрабіць фота на гістарычным аб'екце скончылася для расійскага турыста шпіталізацыяй.

62‑гадовы мужчына прыехаў у Беларусь разам з жонкай, але наведаць адзін з фартоў па дарозе на Аўгустоўскі канал вырашыў самастойна, паведамляе Гродзенскі РАУС.

Падчас фатаграфавання мужчына страціў раўнавагу, зваліўся з вышыні на бетонныя блокі і ўдарыўся галавой аб бетон. Ад удару ён на нейкі час страціў прытомнасць.

Апрытомнеўшы, ён змог выбрацца да дарогі, дзе спыніў аўтамабіль і папрасіў кіроўцу выклікаць дапамогу.

У мужчыны дыягнаставалі закрытую чэрапна-мазгавую траўму, удар галаўнога мозгу і шматлікія пашкоджанні цела.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула