У Мінску за два тыдні ўжо 120 чалавек пацярпелі падчас катання на цюбінгах
У Мінску з канца снежня каля 120 чалавек атрымалі сур’ёзныя траўмы падчас катання на тюбінгах. Пра гэта паведаміў старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Юрый Горбіч.
Фота ілюстрацыйнае
Па словах чыноўніка, за вельмі кароткі час — з 29 снежня мінулага года да мінулых выхадных — медыкі зафіксавалі каля 120 выпадкаў, калі пацярпелым спатрэбілася дапамога хуткай. Траўмы, звязаныя з такімі зімовымі забавамі, нярэдка аказваюцца даволі цяжкімі.
Юрый Горбіч адзначыў, што сярод пацярпелых не толькі дзеці, але і дарослыя. Часта яны катаюцца разам з дзецьмі ці ўнукамі. З-за большай масы цела дарослыя разганяюцца мацней, таму рызыка і цяжкасць траўмаў у іх значна вышэйшыя.
Па словах кіраўніка камітэта, сітуацыя выклікае занепакоенасць у медыкаў, бо гаворка ідзе не толькі пра лёгкія ўдары ці нязначныя страсенні мозгу. Даволі часта фіксуюцца пераломы рук, ног, а ў некаторых выпадках — нават пашкоджанні хрыбетніка.
Чытайце таксама:
У Баранавіцкім раёне дзіця атрымала траўмы падчас катання на цюбінгу
Названыя самыя небяспечныя горкі ў Мінску для катання на цюбінгу
13‑гадовага хлопчыка збілі з ног падлеткі, што каталіся на цюбінгу. У яго шматлікія траўмы
«І горы не патрэбныя». Пад Гроднам мужчына зрабіў трасу для цюбінгу проста ў сваім двары
У Гродне прыдумалі суперпросты спосаб, як абараніць дзяцей, якія коўзаюцца з горак