БЕЛ Ł РУС

Падчас пажару ў Смалявіцкім раёне загінула былая супрацоўніца «Беларусьфільма»

13.01.2026 / 21:44

Nashaniva.com

У ноч з 11 на 12 студзеня ў дачным доме на тэрыторыі садовага таварыства каля вёскі Арэшнікі Смалявіцкага раёне адбыўся пажар. Падчас яго тушэння ратавальнікі знайшлі загінулую — 64‑гадовую маці ўладальніцы гэтага дома.

Алена Руднева. Фота з сацсетак

Прычыны ўзнікнення пажару, а таксама абставіны гібелі жанчыны пакуль высвятляюцца.

З паведамленняў у сацсетках вынікае, што загінулай была Алена Руднева, якая доўгі час працавала асістэнткай кінарэжысёра акцёрскага аддзела на кінастудыі «Беларусьфільм».

Апошнім часам жанчына актыўна займалася ратаваннем бяздомных жывёл, нямала гадаванцаў былі ў гэтую ноч пры ёй і загінулі разам з ёй. 

Чытайце таксама:

У Мінску на вуліцы знайшлі яшчэ адно мёртвае цела

Памёр рэжысёр Багдан Арлоўскі

Памёр Антон Ятусевіч

Каментары да артыкула