БЕЛ Ł РУС

Лыжная траса працягласцю кіламетр адкрылася ў Кастрычніцкім раёне Мінска

14.01.2026 / 8:28

Nashaniva.com

Новая траса размешчана ў скверы побач з гарналыжным цэнтрам «Сонечная даліна» ў Курасоўшчыне.

Яе працягласць складае каля аднаго кіламетра. Яна пасуе для катання на лыжах, пішуць Мінск-Навіны.

У скверы, дзе праходзіць лыжная траса, прадугледжанае штучнае асвятленне, таму пакатацца там можна не толькі днём, але і ўвечары.

Тыя, хто не маюць пад рукой неабходнага інвентару для актыўнага адпачынку, могуць узяць яго ў арэнду ў гарналыжным цэнтры. Пункт пракату працуе да 22:00.

Чытайце таксама:

Пад Гроднам адкрылі гарналыжную трасу

Фрыстайлістка Ганна Гуськова заваявала ліцэнзію на Зімовую Алімпіяду

Каментары да артыкула