БЕЛ Ł РУС

Чарга на польскай мяжы амаль знікла

14.01.2026 / 8:39

Nashaniva.com

Чарга з легкавых аўтамабіляў на выезд з Беларусі, што ўтварылася ў першыя дні новага года, амаль знікла.

На 08:00 раніцы серады на пераходзе «Брэст» стаяць 40 легкавых машын. Чаргі з аўтобусаў няма.

Раней чарга даходзіла да 900 легкавікоў.

У «Брузгах» і «Бераставіцы» чэргаў няма. Няма іх і на літоўскай мяжы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула