Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў
Серафім (Дзмітрый Ананка) нарадзіўся ў Дрэздэне ў сям'і вайскоўца.
Насельнік Юравіцкага мужчынскага манастыра іераманах Серафім (Ананка) памёр 11 студзеня 2026 года, паведамляе сайт Беларускай праваслаўнай царквы.
Іераманах Серафім (у свеце Дзмітрый Ананка) нарадзіўся ў 1988 года ў Дрэздэне ў сям’і вайскоўца.
З ранняга дзяцінства служыў у храме. Скончыў школу ў Слоніме. Пасля праходжання вайсковай службы ў 2009 годзе паступіў у Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт.
У кастрычніку 2014 года быў прыняты паслушнікам у Юравіцкі манастыр, з часам стаў эканомам.
Сабор Раства прасвятой Багародзіцы ў Юравічах. Фота: Турацкая епархія
Прыняў манаскі пострыг з наданнем імя Серафім у гонар праваслаўнага прападобнага Серафіма Сароўскага, стаў іераманахам.