БЕЛ Ł РУС

Фатографа Наталлю Бачурынскую асудзілі за экстрэмізм

14.01.2026 / 12:40

Nashaniva.com

Наталлю абвінавацілі ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-2) і прысудзілі тры гады пазбаўлення волі.

Фота: сацсеткі

Прысуд дзяўчыне вынеслі 13 студзеня ў Гомельскім абласным судзе, паведамляе «Гомельская вясна».

Пра затрыманне Наталлі Бачурынскай праваабаронцам не было вядома. І толькі па атрыманні інфармацыі пра вынясенне ёй прысуду ўдалося даведацца, што яна знаходзіцца ў СІЗА № 3 у Гомелі прыкладна з ліпеня.

Тады разам з ёй там была і самая сталая палітзняволеная Сафія Бачурынская, якую вызвалілі ўжо з жаночай калоніі 13 снежня 2025 года пасля перамоў прадстаўніка адміністрацыі ЗША Джона Коўла з Лукашэнкам.

Наталля і Сафія Бачурынскія не з’яўляюцца родзічамі, у іх проста аднолькавыя прозвішчы.

Наталля Бачурынская шмат фатаграфавала прыроду, асабліва птушак, яе добра ведалі ў ліквідаванай уладамі арганізацыі арнітолагаў-аматараў «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула