БЕЛ Ł РУС

Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны на чацвер праз моцны мароз

14.01.2026 / 13:00

Nashaniva.com

Уначы 15 студзеня па ўсходняй палове краіны мінімальная тэмпература паветра складзе -25 -30°С, паведамляе Белгідрамет

Што праўда, сёння ўжо на Шклоўшчыне было -29,7°С.

ДАІ Мінскай вобласці ў сувязі з такім прагнозам звяртае ўвагу аўтаўладальнікаў на складанасці эксплуатацыі дызельных транспартных сродкаў ва ўмовах моцных маразоў і небяспеку спынення рухавіка ў дарозе.

У такую надвор’е раяць па магчымасці адкласці паездкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула